Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2017, 14:13

Законапраект аб адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю ўнесены ў Дзярждуму РФ

10 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Законапраект аб адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю ўнесены ў Дзярждуму РФ. Дакумент размешчаны сёння ў базе даных ніжняй палаты расійскага парламента, паведамляе БЕЛТА.

Змяненні ў закон "Аб сувязі" прадугледжваюць адмену нацыянальнага роўмінгу з Беларуссю з 1 студзеня 2018 года. Як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, прапанаваныя папраўкі накіраваны "на адмену так званага нацыянальнага роўмінгу, уключаючы паслугі па перадачы даных і прадастаўленні доступу да інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сеткі Інтэрнэт, а таксама роўмінгу паміж абанентамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".

У суправаджальных дакументах падкрэсліваецца, што сярод краін СНД найбольш паслядоўна ажыццяўляюць эканамічную інтэграцыю Беларусь і Расія, якія з'яўляюцца цеснымі партнёрамі ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сферах. "Відавочна, што для далейшага паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы патрабуецца работа ў многіх напрамках, у тым ліку і ў напрамку даступнасці мабільнай сувязі", - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі