Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2016, 18:41

Мінспорт: пранесці расійскі сцяг на Паралімпіядзе было рашэннем усёй каманды

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне пранесці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа было прынята ўсёй беларускай камандай. Аб гэтым інфармуе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сцяг пранёс супрацоўнік упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін. Такім чынам беларускія паралімпійцы вырашылі выказаць салідарнасць са сваімі расійскімі калегамі, якіх несправядліва пазбавілі права выступіць на стадыёнах Бразіліі.

Мінспорту лічыць, што спартсмены з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія не адступаюць перад цяжкасцямі, не апускаюць рук, а паказваюць прыклад стойкасці, цярпення, мужнасці і вялікага жыццялюбства, заслугоўваюць толькі захаплення. Рашэнне пазбавіць іх права спаборнічаць з наймацнейшымі атлетамі свету, членамі вялікай сям'і паралімпійцаў, выглядае, прынамсі, дзіўна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі