28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня падпісаў указ нумар 347 "Аб устанаўленні стаўкі акцызаў на асобныя падакцызныя тавары", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам з 1 кастрычніка 2017 года павялічваецца стаўка акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш (за выключэннем спіртоў, він пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, він фруктова-ягадных натуральных, він натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газіраваных і шыпучых, сідру, піва і піўнога кактэйлю, спіртазмяшчальных раствораў) на 59 капеек да Br14,04 за літр бязводнага (стапрацэнтнага) этылавага спірту.-0-
