Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Павелічэнне тарыфаў на ЖКП можа быць апраўдана пры павышэнні якасці і зніжэнні затрат - Лукашэнка

Прэзідэнт 21.04.2017 | 11:57

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння затрат. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу папярэдзіць: павышэнне тарыфаў можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння затрат, а таксама пры росце заработнай платы, даходаў насельніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў Беларусі ўкаранёны безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. "Мною даручана яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае гэта сістэма. Калі трэба, прымем дадатковыя меры", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі - пытанне, якое сёння ў найбольшай ступені хвалюе людзей. "Мы вымушаны іх паступова павышаць, інакш рэальнага аздараўлення эканомікі не дасягнуць. Я маю на ўвазе, што сёння тое, што насельніцтва не даплачвае, за яго плацяць прадпрыемствы - так званае перакрыжаванае субсідзіраванне", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнікі МВФ у час перагавораў згадзіліся, што Беларусь не зможа за 1-1,5 года выйсці на поўнае кампенсаванне насельніцтвам кошту ЖКП. "Па-першае, будуць вялікія плацяжы, па-другое, гэта дэстабілізуе абстаноўку ў грамадстве. Таму мы будзем гэта рабіць спакойна. Мы кожны год на $5 павышаем, людзі прывыклі да таго, што кожны год павышаем тарыфы, каб дасягнуць 100 працэнтаў. Зробім не за 1,5 года, а за 4-5 гадоў зробім", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, зламаць існуючую сістэму проста, але значна складаней стварыць новую. Прэзідэнт перасцярог сферу ЖКГ ад перадачы аказання паслуг у прыватныя рукі, як гэта адбылося ў Расіі. "Яны даручылі прыватнікам, а цяпер не ведаюць, што рабіць, а паралельна ці да гэтага разбурылі тую савецкую, або, як яшчэ называюць, кансерватыўную сістэму", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў наладзіць эфектыўную работу цяперашняй сістэмы. "Яе можна прымусіць працаваць, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Шкада, што ў Мінску маё даручэнне не выканана ў гэтым плане. Але з гэтым у бліжэйшы час мы разбяромся".

Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву пастаўлена задача яшчэ раз прааналізаваць кошт ЖКП. "Вы гэта павінны зрабіць аператыўна, каб я яшчэ раз, вярнуўшыся да гэтага пытання, падпісаў указ па тарыфах на гэтыя паслугі, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка КДК. - Трэба яшчэ знізіць гэтыя тарыфы на 10 працэнтаў да таго, што вы ўбачыце. Няхай арганізацыі жывуць "без жыру", па сабекошце працуюць з невялікім рэзервам". Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пасля аналізу паслуг і прынятых мер па зніжэнні сабекошту працэнт кампенсавання насельніцтвам кошту аказання ЖКП істотна вырасце.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэпазіты на сямейны капітал Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2017 год складае 1,7 працэнта гадавых. Выкарыстаць грошы можна толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў, за выключэннем трат на медыцынскія паслугі.