Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Гомель

Прэзідэнт 10.08.2018 | 12:16

10 жніўня, Гомель /Вераніка Пуставіт - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Гомельскую вобласць, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы наведае Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, дзе азнаёміцца з ходам яе рэканструкцыі, а таксама арганізацыяй работы ва ўстанове і яе матэрыяльна-тэхнічнай базай.

У час рабочай паездкі размова пойдзе і ў цэлым аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гомельскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка ў Гомелі таксама наведае ААТ "Гомсельмаш", дзе азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця прадпрыемства, работай канструктарскага бюро па стварэнні новых узораў высокапрадукцыйнай збожжа- і кормаўборачнай тэхнікі. Кіраўніку дзяржавы даложаць аб выкананні даручэнняў па развіцці айчыннага камбайнабудавання.

Рэканструкцыя дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гомелі ажыццяўлялася ў перыяд з 2016 года па ліпень 2018-га. Праектаванне і будаўніцтва вялося паралельна. Рэканструкцыя дала магчымасць павялічыць колькасць ложкаў з 362 да 552. З іншых клінік пераведзены ўсе аддзяленні для дзяцей хірургічнага, саматычнага профілю, аддзяленні для нованароджаных і неданошаных дзяцей, з'явілася магчымасць арганізаваць работу алергалагічных ложкаў. Створаны сучасныя прыёмныя аддзяленні, у якіх забяспечана магчымасць дыягностыкі любога захворвання на этапе паступлення ў стацыянар. Устаноўлена сучасная медыцынская тэхніка - камп'ютарны і магнітна-рэзанансны тамографы, для правядзення рэнтгеналагічнага і клініка-дыягнастычных лабараторных даследаванняў. Аперацыйныя і аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі аснашчаны высокатэхналагічным абсталяваннем.

ААТ "Гомсельмаш" - шматпрофільны вытворца камбайнаў і комплексаў для ўборкі збожжавых, кукурузы на зерне, рапсу, кармавых культур, бульбы, лёну, а таксама касілак. Агульны аб'ём асвоеных інвестыцый у асноўны капітал на прадпрыемстве ў 2011-2017 гадах склаў Br69,3 млн, уведзена ў эксплуатацыю 346 адзінак тэхналагічнага абсталявання. Вынікам укаранення новых тэхналогій і абсталявання стала павелічэнне вытворчых магутнасцей да 5 тыс. штук у год.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручаў у гэтым уборачным сезоне прадэманстраваць сучасны высокапрадукцыйны камбайн, які не ўступае лепшым сусветным узорам (так званы суперкамбайн). У 2018 годзе выканана распрацоўка канструктарскай дакументацыі мадэлі камбайна КЗС-2124, якая ўлічвае новыя тэндэнцыі ў развіцці камбайнабудавання. Гэта тэхніка працягвае развіццё лінейкі машын на базе найбольш прадукцыйнага збожжаўборачнага камбайна КЗС-1624-1.

Да ўборачнага сезона выраблена тры ўзоры камбайна новай мадэлі. Камбайн арыентаваны на перадавыя гаспадаркі, якія вырошчваюць высокаўраджайнае (больш за 60-70 ц/га) збожжа. Па прадукцыйнасці і якасці ўборкі новы камбайн не ўступае лепшаму замежнаму аналагу - збожжаўборачнаму камбайну Lехіоn 770 фірмы Сlaas, маючы цану амаль у два з палавінай разы ніжэйшую.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стратэгія развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) "Беларусь - краіна паспяховага прадпрымальніцтва" на перыяд да 2030 года.