9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за гады суверэнітэту Таджыкістан дасягнуў істотных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, умацаванні згоды і стабільнасці ў грамадстве.
"У Беларусі даражаць існуючымі паміж нашымі краінамі адносінамі стратэгічнага партнёрства. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы захаваем і прымножым даўнія традыцыі беларуска-таджыкскай дружбы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, шчасця і ажыццяўлення ўсяго задуманага, а народу брацкага Таджыкістана - міру і працвітання.-0-