Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2017, 12:12

Лукашэнка: тарыфы на ЖКП павінны быць пад'ёмнымі для народа

20 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць пад'ёмнымі для народа. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Стаўлю задачу для ўсіх: з 2018 года праводзім разавае павышэнне тарыфаў толькі на $5 і ў далейшым - ніякага росту без майго ведама. Тарыфы павінны быць пад'ёмнымі для народа. У сувязі з гэтым ураду, Камітэту дзяржаўнага кантролю даручаю дэталёва праверыць. І 1 студзеня 2018 года зацвердзім тарыфы рашэннем Прэзідэнта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ў пачатку года павышаюцца тарыфы на ЖКП на $5 у эквіваленце і індэксуюцца ва ўвязцы з ростам даходаў насельніцтва. "Наколькі мне вядома, такое павышэнне ўжо адбылося ў студзені 2017 года. Разам з тым урад, вядучае міністэрства, Міністэрства гандлю ў верасні павысілі тарыфы на 8 працэнтаў і пачынаеце далей палохаць людзей тым, што ў снежні яшчэ павялічыце на 10 працэнтаў. І гэта прытым, што з лістапада ўсе аб'ектыўна будуць плаціць больш у сувязі з уключэннем ацяплення. Гэта антынародны падыход да справы. Так быць не павінна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта прывядзе да значнага росту плацяжоў, што безумоўна выкліча негатыўны грамадскі рэзананс. І нездарма будзе гэты рэзананс. Чаму нельга індэксаваць тарыфы, скажам так, калі няма ацяплення, жыроўкі лягчэйшыя? Хоць і гэта мы ўжо зрабілі. Не разумею, вы, губернатары, разам з урадам каму хочаце дагадзіць - сваім людзям або нейкім міжнародным арганізацыям?"

Прэзідэнт асабліва адзначыў, што нельга бударажыць насельніцтва размовамі аб стапрацэнтным пакрыцці кошту паслуг літаральна з заўтрашняга дня. "Гэта пытанне ў тым ліку і палітычнае. Спешка тут недапушчальна. Мы палічым спачатку тарыфы дакладна, каб энергетыкі, тыя, хто ваду падае, не жыравалі і не вырашалі свае праблемы за кошт насельніцтва. І тады прымем рашэнне, калі будзем выходзіць і як будзем выходзіць на стапрацэнтную аплату. Я ўпэўнены: калі мы вельмі дакладна палічым, ужо з трэцяга заходу, гэтыя тарыфы, то працэнт пакрыцця будзе вельмі высокім. Можа, і 90 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы ні пад каго не павінны падладжвацца. Не забывайце, што галоўны прыярытэт нашай сацыяльнай палітыкі - гэта інтарэсы людзей, а не ведамстваў і розных міжнародных структур", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка абяцае прадаўжэнне палітыкі жорсткага процідзеяння пасрэдніцтву пры закупкахЛукашэнка абяцае прадаўжэнне палітыкі жорсткага процідзеяння пасрэдніцтву пры закупках
"Як толькі вы пачынаеце выкарыстоўваць пасрэднікаў, да вас адразу прыйдуць праваахоўнікі і кантралёры. Гэта я вам цвёрда абяцаю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка даручыў пры неабходнасці ўдасканаліць сістэму безнаяўных жыллёвых субсідыйЛукашэнка даручыў пры неабходнасці ўдасканаліць сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый
"Ураду трэба яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, і ў выпадку неабходнасці прыняць дадатковыя меры па яе ўдасканаленні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка патрабуе пазбаўляцца ад "гігантызму" і шукаць рэзервы для эканоміі ў цеплазабеспячэнні
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цеплазабеспячэнне - гэта не толькі адна з найбольш важных жыллёва-камунальных паслуг, але і самая дарагая. Больш як 30 працэнтаў ад сумы жыроўкі зімой - на ацяпленне і падаграванне вады.
Лукашэнка даручыў Міністэрству ЖКГ вырашыць пытанне цеплавой мадэрнізацыі жылых дамоўЛукашэнка даручыў Міністэрству ЖКГ вырашыць пытанне цеплавой мадэрнізацыі жылых дамоў
"У мэтах эканоміі вы змянілі падыходы да гэтага пытання. Народ гэта ацаніў неадназначна", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка чакае ад вучоных актыўнага ўдзелу ў развіцці ЖКГ
"Наша багацце - людзі, кваліфікаваныя кадры. І я не магу зразумець, чаму сёння лепшыя з іх - я маю на ўвазе вучоных - не задзейнічаны ў развіцці ЖКГ", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка
Лукашэнка - энергетыкам: жыраваць за кошт грошай людзей недапушчальнаЛукашэнка - энергетыкам: жыраваць за кошт грошай людзей недапушчальна
"Жыраваць за кошт грошай людзей недапушчальна ні для каго! І калі такія факты будуць выяўлены да наступнага ўдакладнення тарыфаў, міністру трэба шукаць іншую работу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка запатрабаваў прыняць меры па пратэрмінаванай запазычанасці юрасоб за камунальныя паслугі
"Часта даводзіцца чуць, што даўгі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг перашкаджаюць стабільнай рабоце прадпрыемстваў. Як я ўжо гаварыў, да насельніцтва сёння асаблівых прэтэнзій няма: людзі свае абавязацельствы выконваюць спраўна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: некаторыя кіраўнікі бачаць у ЖКГ палачку-выручалачку для ўтойвання безгаспадарчасці
"Мне дакладваюць, што многія рашэнні, прынятыя на дзяржаўным узроўні, часта ігнаруюцца на месцах. Так, перадача няпрофільных аб'ектаў без забеспячэння іх фінансавання заканадаўча забаронена, але такія факты да гэтага часу маюць месца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка запатрабаваў да 2020 года прывесці ўвесь ліфтавы фонд у належны тэхнічны станЛукашэнка запатрабаваў да 2020 года прывесці ўвесь ліфтавы фонд у належны тэхнічны стан
"Патрабую да 2020 года ўвесь ліфтавы фонд прывесці ў належны тэхнічны стан. Спасылкі на недахоп сродкаў не прымаюцца. Наш завод у Магілёве вырабляе выдатныя сучасныя ліфты. Дагаворвайцеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў у сістэме ЖКГ па ўсёй краіне забяспечыць належную якасць пітной вадыЛукашэнка даручыў у сістэме ЖКГ па ўсёй краіне забяспечыць належную якасць пітной вады
"Забяспечанасць станцыямі ачысткі вады ад прымесей жалеза - 42 працэнты. Гэта пытанне неабходна вырашыць да 2025 года", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Гару ўжо з космасу відаць" - Лукашэнка патрабуе ўкаранення навацый у абыходжанні з адходамі
"Найбольш востра гэта праблема стаіць для нашай сталіцы. На палігоне "Паўночны" за перыяд яго эксплуатацыі з 1981 года пахавана 25 млн т адходаў, што больш як у 7 разоў перавышае праектныя нагрузкі", - адзначыў Прэзідэнт
Лукашэнка: добраўпарадкаванне нашых гарадоў і вёсак - задача і камунальнікаў, і грамадзянЛукашэнка: добраўпарадкаванне нашых гарадоў і вёсак - задача і камунальнікаў, і грамадзян
"Нельга дапускаць безадказнасці і пры навядзенні парадку ў населеных пунктах. Работа па добраўпарадкаванні нашых гарадоў і вёсак - гэта задача не толькі камунальнікаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў дакладна вызначыць межы адказнасці насельніцтва за захаванасць жылфондуЛукашэнка даручыў дакладна вызначыць межы адказнасці насельніцтва за захаванасць жылфонду
"Я ўжо некалькі разоў гаварыў: нам трэба данесці, паколькі жыллё практычна ўсё прыватызавана, што павінна рабіць насельніцтва, а што павінны рабіць мы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка выступае за захаванне строгага нарміравання затрат у ЖКГЛукашэнка выступае за захаванне строгага нарміравання затрат у ЖКГ
"Неабходна прадоўжыць забеспячэнне строгага нарміравання матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў. Па-іншаму ў цяперашніх эканамічных умовах быць не можа", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемаяЛукашэнка: структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемая
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, трэба ісці ад жыцця, а не так, як гэта спрабуюць зрабіць, напрыклад, у Віцебскай вобласці. Там у сферы водазабеспячэння ствараюць залішнія структуры, нягледзячы на супраціўленне на месцах.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі