Сцяг Субота, 30 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2017, 13:06

Лукашэнка запатрабаваў да 2020 года прывесці ўвесь ліфтавы фонд у належны тэхнічны стан

20 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Увесь ліфтавы фонд Беларусі павінен быць прыведзены ў належны тэхнічны стан да 2020 года. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Патрабую да 2020 года ўвесь ліфтавы фонд прывесці ў належны тэхнічны стан. Спасылкі на недахоп сродкаў не прымаюцца. Наш завод у Магілёве вырабляе выдатныя сучасныя ліфты. Дагаворвайцеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і прамыслоўцы павінны паклапаціцца аб якасці сваёй прадукцыі. "Тэхналогіі ўдасканальваюцца з кожным днём, а тэрміны, напрыклад, эксплуатацыі па-ранейшаму 25 гадоў. Можа, пара падумаць над іх павелічэннем, над павышэннем эксплуатацыйных характарыстык? Бо размова ідзе аб даволі дарагім абсталяванні, якое павінна апраўдваць сваю цану. Вы не толькі пра ўласны прыбытак павінны думаць, але і пра вырашэнне дзяржаўных задач, і пра бяспеку грамадзян", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Міністэрству прамысловасці і Міністэрству па надзвычайных сітуацыях кіраўнік дзяржавы даручыў заняцца гэтым пытаннем і разам унесці рацыянальныя прапановы.

"Асабліва падкрэсліваю - бяспека нашых людзей вышэй за ўсё. І для прамыслоўцаў, і для камунальнікаў гэта задача нумар адзін. Работа камунальнай гаспадаркі арыентавана не толькі на стварэнне камфорту, але і на бяспеку нашых людзей. Недагледзеў, не прадухіліў - вінаваты павінен адказваць", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў Беларусі штогод капітальна рамантуецца больш за 2 працэнты жыллёвага фонду, не за гарамі дасягненне жаданых 3 працэнтаў. "Нібыта нядрэнна. Аднак прыкрывацца статыстыкай не трэба, таму што асобныя негатыўныя моманты могуць звесці на нішто ўсе заслугі. Людзі павінны ведаць, што яны абавязаны рабіць сваімі рукамі і што яны павінны рабіць разам з прадстаўнікамі ЖКП і дзяржавай, і што яны не будуць рабіць наогул", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі