Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2017, 12:37

Лукашэнка: некаторыя кіраўнікі бачаць у ЖКГ палачку-выручалачку для ўтойвання безгаспадарчасці

20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Некаторыя кіраўнікі раёнаў бачаць у ЖКГ палачку-выручалачку для ўтойвання фактаў безгаспадарчасці. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў сёння ўвагу на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне дакладваюць, што многія рашэнні, прынятыя на дзяржаўным узроўні, часта ігнаруюцца на месцах. Так, перадача няпрофільных аб'ектаў без забеспячэння іх фінансавання заканадаўча забаронена, але такія факты да гэтага часу маюць месца. Трэба разабрацца і даць сур'ёзна па руках такім дзеячам! - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Некаторыя кіраўнікі раёнаў бачаць у ЖКГ палачку-выручалачку, якая дапаможа ўтаіць любую безгаспадарчасць".

Паводле яго слоў, ёсць выпадкі, калі памяшканні закрытага прадпрыемства аддаюцца на баланс камунальнікаў. "Папярэджваю: гэтыя рэчы будуць разглядацца як сур'ёзныя правапарушэнні", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што любы аб'ект можна зрабіць патрэбным для раёна і прыбытковым, але для гэтага неабходны капіталаўкладанні. "Таму спачатку падумайце, адкуль узяць сродкі, і прымайце ўзважанае рашэнне, а не перакладвайце адказнасць на камунальнікаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Камунальным службам катэгарычна забараняецца браць на баланс такія прадпрыемствы".

У прыклад быў прыведзены Салігорск, дзе мала таго што прадпрыемства ЖКГ нясе страты ад утрымання няпрофільных аб'ектаў, дык яшчэ і выконвае неўласцівыя функцыі. "Чаго ў гэтым Салігорску толькі няма на балансе ЖКГ: і база адпачынку, і клубы, і іншае", - адзначыў Прэзідэнт.

Нядаўна назначаны новы старшыня Салігорскага райвыканкама, які займаў да гэтага пасаду першага намесніка міністра ЖКГ. Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што ён ужо разабраўся з гэтымі праблемамі ў раёне і раскажа аб гэтым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі