Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2017, 12:31

Лукашэнка запатрабаваў прыняць меры па пратэрмінаванай запазычанасці юрасоб за камунальныя паслугі

20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі запатрабаваў прыняць меры па пытанні пратэрмінаванай запазычанасці юрыдычных асоб за камунальныя паслугі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Часта даводзіцца чуць, што даўгі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг перашкаджаюць стабільнай рабоце прадпрыемстваў. Як я ўжо гаварыў, да насельніцтва сёння асаблівых прэтэнзій няма: людзі свае абавязацельствы выконваюць спраўна. А вось пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за камунальныя паслугі, якая ў 4,5 раза вышэйшая, чым па насельніцтве, - гэта не проста праблема, гэта тормаз развіцця галіны. Прыміце адпаведныя меры", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Нясвоечасовыя плацяжы не даюць магчымасці арганізацыям ЖКГ нармальна функцыянаваць і выконваць ускладзеныя на іх задачы, адзначыў Прэзідэнт. "Патрабую ад старшынь гар-, райвыканкамаў узяць гэта пытанне пад асабісты кантроль. Дысцыпліна, асабліва фінансавая, - гэта абавязковая ўмова паспяховай работы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі