Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка чакае ад вучоных актыўнага ўдзелу ў развіцці ЖКГ

Прэзідэнт 20.10.2017 | 12:22

20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускія вучоныя павінны прымаць актыўны ўдзел у развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Без навукі нельга абысціся ні ў адной галіне, і ЖКГ у гэтым плане не выключэнне. Але рэальнасць такая, што навука не ўдзельнічае ў гэтым працэсе ўжо многія гады. Гэта адзіная сфера, у якой склаўся такі стан спраў. Фактычна спецыялісты ЖКГ вырашаюць праблемы навобмацак, выкарыстоўваючы свой асабісты вопыт работы. Гэта нядрэнна, але навука павінна штурхаць нас наперад, падказваць шляхі, па якіх мы павінны ісці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што працэсы, якія адбываюцца сёння ў галіне ЖКГ, не павінны ініцыіравацца спантанна. Кожны крок неабходна дэталёва падлічваць загадзя. "Мы не можам сабе дазволіць выкідваць грошы на сумніўныя эксперыменты. Кіраўнікам трэба ўсведамляць, што за кожны ўкладзены ў вытворчасць дзяржаўны рубель давядзецца даць справаздачу", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Наша багацце - людзі, кваліфікаваныя кадры. І я не магу зразумець, чаму сёння лепшыя з іх - я маю на ўвазе вучоных - не задзейнічаны ў развіцці ЖКГ. Думаю, і кіраўніцтву нашай Акадэміі навук трэба заняцца гэтым пытаннем. Гэта датычыцца ўсіх праблем: і тарыфнай палітыкі, і фінансавання, і тэхнічных мерапрыемстваў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Чаму б не ініцыіраваць сумесныя праекты, не выкарыстоўваць асобныя прадпрыемствы ў якасці эксперыментальных навуковых пляцовак? Прыдумалі больш эканамічны кацёл - праверце яго на практыцы, вынайшлі новы матэрыял - прапануйце апрабаваць".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.