Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2017, 12:27

Лукашэнка - энергетыкам: жыраваць за кошт грошай людзей недапушчальна

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з фарміраваннем тарыфаў у энергетыцы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў сваім выступленні на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы, Леанід Васільевіч Анфімаў (старшыня КДК. - Заўвага БЕЛТА), выявілі ў камунальнікаў рэзервы зніжэння затрат па жыллёва-камунальных паслугах. Але вялікі ўплыў на іх кошт аказваюць энергетыкі. Вы глядзелі, як яны фарміруюць свае тарыфы, колькі прыбытку закладваюць? Разбярыцеся, якія ўстаноўлены ім зарплаты, за што яны ўтрымліваюць свае крутыя санаторыі, базы і іншае, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Жыраваць за кошт грошай людзей недапушчальна ні для каго! І калі такія факты будуць выяўлены да наступнага вашага ўдакладнення тарыфаў, міністру трэба шукаць іншую работу. Ён быў туды назначаны, каб без ведамаснага падыходу вырашыць гэтыя пытанні, раскласці затраты свайго ведамства і зняць усё лішняе. Пакуль гэтага не адбываецца".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што не вырашана пытанне заключэння прамых дагавораў на цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне паміж пастаўшчыкамі (энергетыкамі) і спажыўцамі гэтых паслуг (перш за ўсё насельніцтвам). Міністэрства энергетыкі настойвае на заключэнні дагавораў паміж энергазабеспячальнымі арганізацыямі і арганізацыямі ЖКГ раёнаў, не жадаючы працаваць з насельніцтвам з-за магчымага зніжэння эканамічных паказчыкаў. "Відавочны канфлікт інтарэсаў двух міністэрстваў з-за вузкаведамаснага падыходу. Кабякову і Анфімаву вырашыць гэта пытанне неадкладна, адназначна, без ведамаснага падыходу", - запатрабаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі