Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў у сістэме ЖКГ па ўсёй краіне забяспечыць належную якасць пітной вады

Прэзідэнт 20.10.2017 | 13:15
У час семінара
У час семінара

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у сістэме ЖКГ па ўсёй краіне забяспечыць належную якасць пітной вады. Аб гэтым ён заявіў сёння ў сваім выступленні на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у рэспубліцы забяспечана стапрацэнтная даступнасць насельніцтва да пітной вады. У той жа час захоўваецца праблема яе якасці. 26 працэнтаў проб вады ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях не адпавядаюць патрабаванням нарматываў па колькасці жалеза. Забяспечанасць станцыямі ачысткі вады ад прымесей жалеза - 42 працэнты. Гэта пытанне неабходна вырашыць да 2025 года", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт назваў недапушчальным, што некаторыя рэгіёны не маюць ачышчальных збудаванняў і да гэтага часу адходы збіраюцца на палях фільтрацыі. "Ёсць самыя сучасныя формы ачысткі - укараняйце. Гэту праблему трэба было вырашаць учора. Таму сёння неадкладна трэба вырашыць гэтыя пытанні. Выкарыстоўвайце перадавы сусветны вопыт, навуку прыцягвайце, шукайце крыніцы фінансавання і дзейнічайце", - даручыў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, таксама актуальная ў гэтай сферы праблема замены зношаных сетак. "Ад гэтага і звышнарматыўныя страты вады. Некаторыя разумнікі ў рэгіёнах спрабуюць гэтыя страты ўключыць у сабекошт, беручы грошы і з насельніцтва, і з бюджэту. Аб гэтага ж церпіць якасць самой вады. Таму гэту праблему таксама стаўце сабе як прыярытэтную, - сказаў Прэзідэнт. - І калі Анфімаў (старшыня КДК Беларусі Леанід Анфімаў. - Заўвага БЕЛТА) з групай будзе разлічваць чарговы раз кошт паслуг, тут трэба абразаць".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).