Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2016, 13:28

Лукашэнка разлічвае, што пазітыў, які намеціўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносін

30 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыў, які намеціўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі з заходнім светам, ЗША намеціўся нейкі пазітыў. "Я вельмі хацеў бы, каб гэта быў новы этап у нашых адносінах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што палітызаванасць адносін Беларусі з заходнімі краінамі вельмі высокая. "Нам не шкодзіла б паглядзець перш за ўсё на эканоміку, на гандлёва-эканамічныя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі, з Еўрапейскім саюзам. І гэта было б добрым фундаментам пабудовы добрых адносін па ўсіх напрамках", - перакананы кіраўнік беларускай дзяржавы.

Беларусь гатова абмяркоўваць з заходнімі партнёрамі любыя праблемы, супрацоўнічаць з ЗША. "Не толькі таму, што гэта глабальная імперыя, вядучая дзяржава свету, з якой супрацоўнічаюць усе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў беларускім грамадстве склалася добрае паважлівае стаўленне да Амерыкі. Гэтаму не перашкодзілі і санкцыі супраць Беларусі, якія дзейнічалі ў мінулым. "Наш народ добры, адукаваны і разбіраецца ў тых працэсах, якія адбываюцца ў свеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў наладжваць адносіны ў духу пажаданняў беларускага і амерыканскага народаў.-0-

Лукашэнка падкрэслівае абарончы характар Ваеннай дактрыны БеларусіЛукашэнка падкрэслівае абарончы характар Ваеннай дактрыны Беларусі
"Наша Ваенная дактрына выключна абарончая, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ніколі ні на каго не будзем нападаць, прымяняць зброю супраць якой бы там ні было краіны. Ніколі суседзі на нас пальцам не пакажуць у сувязі з гэтым".

Лукашэнка: збалансаваць сітуацыю ва Украіне без ЗША немагчымаЛукашэнка: збалансаваць сітуацыю ва Украіне без ЗША немагчыма
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выклікі, якія складваюцца ва Усходняй Еўропе, "калі не сёння, то заўтра здольны сур'ёзна паўплываць на сітуацыю ў Еўропе наогул".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі