Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 чэрвеня 2018, 19:47

Лукашэнка падпісаў указ аб мерах па рэалізацыі дэкрэта аб лічбавай эканоміцы

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў указ нумар 239 "Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Дакумент накіраваны на прывядзенне шэрага актаў заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі дэкрэта Прэзідэнта Беларусі ад 21 снежня 2017 года нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, статут ПВТ дапаўняецца нормамі, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць кадраваму забеспячэнню нацыянальнай эканомікі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, развіццю адукацыі і пашырэнню новых перспектыўных праектаў (стартапаў).

Таксама адміністрацыі ПВТ прадастаўляецца права ўносіць ва ўрад праекты нарматыўных актаў па пытаннях дзейнасці Парка, а наглядальнаму савету - вызначаць крытэрыі пры выбары кандыдатаў у рэзідэнты Парка, бізнес-праектаў і парадак іх ажыццяўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі