Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка лічыць, што праблема росту цэн страціць актуальнасць у бліжэйшы час

Прэзідэнт 16.06.2017 | 16:35

16 чэрвеня, Хойніцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праблема росту цэн страціць актуальнасць у бліжэйшы час. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, наведваючы Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзей пакуль гэта хвалюе (рост цэн. - Заўвага БЕЛТА). Але ўпэўнены, што калі нам удасца захаваць інфляцыю на гэтым узроўні, то бягучы і наступны гады - і людзі забудуць аб гэтай праблеме", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт не выключыў, што па выніку года ўзровень інфляцыі можа быць істотна ніжэйшы за запланаванае значэнне. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што як скачкападобны рост узроўню цэн, так і яго імклівае падзенне негатыўна ўплывае на эканоміку. "Таму калі ёсць рост цэн, то ён павінен быць плаўным і невысокім, калі ёсць спад, то ён павінен быць плаўным і нескарацечным. Пажадана, каб мы выйшлі на інфляцыю 3-4 працэнты па годзе", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама канстатаваў тэндэнцыю зніжэння цэн у цэлым у рэгіёне - у Расіі, Украіне. "Калі адсутнічае рост цэн - гэта добра і для людзей, і для вытворцаў. Вытворцы да гэтага прыстасоўваюцца, пачынаюць рэгуляваць сабекошт і выходзіць на нармальную рэнтабельнасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.