Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка - Харстэду: мы гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў

Прэзідэнт 23.01.2018 | 11:21
Аляксандр Лукашэнка і Кент Харстэд
Аляксандр Лукашэнка і Кент Харстэд

23 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускі бок гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу яшчэ раз запэўніць вас, што мы будзем мець вельмі добрыя адносіны з арганізацыяй. Мы гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў. І вы абсалютна можаце ні з кім не абмяркоўваць, не саромецца і задаваць самыя нявыгадныя, з вашага пункту гледжання, пытанні нам, мне, нашым уладам, асобным людзям, міністрам, якім вы лічыце патрэбным задаваць гэтыя пытанні. Мы будзем іх абмяркоўваць, будзем на іх рэагаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Умова адна: мы - суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам згадзіцца або дапусціць, каб нас недзе штурхалі ў спіну, пануквалі намі, павучалі нас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Пры гэтым ён заўважыў, што вучыцца чаму-небудзь у Беларусі гатовы. "А вось павучаць - мы гэта ўспрымаем, як і любая іншая краіна, негатыўна", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Кенту Харстэду за разуменне, якое ён праяўляе ў адносінах да Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск