Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2016, 10:58

Лукашэнка: дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава, царква і грамадства павінны разам адраджаць помнікі гісторыі і культуры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Царква заўсёды натхняла дойлідаў на стварэнне архітэктурных шэдэўраў. Многія храмы ў Беларусі з'яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры, і сёння гэтыя збудаванні маюць патрэбу ў асаблівай увазе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - На працягу многіх гадоў дзяржава рэгулярна аказвае і будзе аказваць пасільную дапамогу ў іх аднаўленні. Разам з тым у свяшчэннаслужыцеляў ёсць магчымасць на сваім узроўні звярнуцца да людзей, не толькі да дзяржавы, з заклікам аб удзеле ў адраджэнні страчанага: тады цаніць больш будуць".

Прэзідэнт адзначыў, што розныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаве і царкве давядзецца развіваць разам. "Неабходна ўключаць усіх жыхароў у грамадскую дзейнасць на карысць краіны, выхоўваючы ў іх патрыятызм і сапраўдную грамадзянскую адказнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі