Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2017, 10:39

Лукашэнка: Беларусь з найвялікшай павагай ставіцца да Грузіі і яе народа

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з найвялікшай павагай ставіцца да Грузіі і яе народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, якія праходзяць у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды рады бачыць нашых грузінскіх братоў у Беларусі. У нас больш, чым агульная гісторыя. На тэрыторыі Беларусі за яе вызваленне змагаліся тысячы грузінскіх грамадзян. Шмат, на жаль, загінула нашых братоў грузін, вызваляючы і абараняючы Беларусь. Гэта тая частка гісторыі, якая ніколі не забываецца і не можа быць забыта. Таму вы для нас вельмі блізкія людзі, і мы заўсёды з найвялікшай павагай ставіліся і ставімся не толькі да вашай гісторыі, але і да людзей, якія пражывалі на гэтым гераічным кавалачку зямлі, імя якому сёння - свабодная і незалежная Грузія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што краіны не маюць супярэчнасцей у палітычных адносінах, і падзякаваў Георгію Маргвелашвілі за тую пазіцыю, якую займае Грузія ў міжнародных арганізацыях, падтрымліваючы Беларусь.

Асаблівую ўдзячнасць Аляксандр Лукашэнка выказаў за шчырае інтэрв'ю Прэзідэнта Грузіі беларускаму тэлебачанню. "Людзі з вялікім захапленнем, натхненнем успрынялі гэтыя чалавечыя нюансы, калі вы расказвалі пра сваё асабістае, сямейнае, пра тое, што нават там ёсць нешта беларускае", - дадаў беларускі лідар.-0-

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі
"Мы заўсёды будзем рады вітаць і бачыць грамадзян Грузіі ў Беларусі і аказваць ім усялякую падтрымку, садзейнічанне і ў адпачынку, і ў бізнесе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Маргвелашвілі: работа Беларусі па ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне дасць свой плёнМаргвелашвілі: работа Беларусі па ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне дасць свой плён
"Мы лічым, што ваша роля павінна быць яшчэ больш умацавана", - выказаў перакананне Георгій Маргвелашвілі.
Паспяховае і адкрытае супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі можа стаць прыкладам для іншых краін - Маргвелашвілі
"Думаю, што адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй (хоць мы ў гандлёвым аспекце аб'ядналіся з ЕС, а Беларусь развівае сваё эканамічнае супрацоўніцтва з ЕАЭС) могуць стаць прыкладам таго, як могуць супрацоўнічаць краіны. Спадзяюся, што сёння мы дасягнём яшчэ большых магчымасцей і дамоўленасцей", - сказаў Георгій Маргвелашвілі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі