Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2017, 11:42

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы адчуваем, што ў нас добрыя адносіны, і мы на гэтай аснове гатовы да любога супрацоўніцтва з Грузіяй, грузінскім народам. Мы заўсёды будзем рады вітаць і бачыць грамадзян Грузіі ў Беларусі і аказваць ім усялякую падтрымку, садзейнічанне і ў адпачынку, і ў бізнесе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за некалькі гадоў краіны ажыццявілі прарыў у адносінах. Так, у 2016 годзе аб'ёмы гандлю паміж Беларуссю і Грузіяй выраслі на 63 працэнты - амаль да $100 млн, дасягнуўшы рэкорднага за апошнія пяць гадоў паказчыка. "Няхай гэта яшчэ не той тавараабарот, які павінен быць і які мы намецілі, але паўдарогі мы прайшлі. Мы некалі дамовіліся, што $200 млн - гэта першая ступень, якую мы павінны дасягнуць у гандлі. Трэба аддаць належнае, што такіх тэмпаў росту ў нас няма ні з адной краінай. Больш таго, гэта вельмі сур'ёзны прырост нават на фоне Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе ў нас, на жаль, падзенне. Вядома, аб'ёмы не супастаўныя, але сама тэндэнцыя абнадзейвае", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што ў мінулым годзе паток беларускіх турыстаў у Грузію павялічыўся на трэць. "Думаю, што ў такім жа тэмпе мы і будзем супрацоўнічаць, прыўносячы ў нашы адносіны самыя-самыя добрыя эмоцыі і ноткі. Мы ніколі не дружылі з вамі супраць кагосьці і не збіраемся, але ў нас ёсць свае інтарэсы. І мы будзем свята шанаваць інтарэсы беларускага і грузінскага народаў, заснаваныя на глыбокай гісторыі нашых адносін і на іх гераічным мінулым", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі