Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2017, 12:50

Маргвелашвілі: работа Беларусі па ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне дасць свой плён

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа Беларусі па ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне дасць свой плён. Аб гэтым Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На перагаворах Георгій Маргвелашвілі адразу ж прызнаўся, што бачыў Палац Незалежнасці ў многіх міжнародных сюжэтах навін. "Гэты палац стаў ужо часткай сусветнай гісторыі, таму што ў Беларусі праходзяць перагаворы ў сур'ёзных фарматах, дзякуючы вашаму вопыту ў стварэнні дыпламатычнай атмасферы. Мы ўпэўнены, што ваша работа па прыўнясенні большай стабільнасці ў рэгіёне і больш глабальна дасць свае расткі, прынясе поспех", - заявіў Прэзідэнт Грузіі.

Ён таксама падкрэсліў, што Грузія падтрымлівала і будзе падтрымліваць Беларусь на міжнароднай арэне. "Мы лічым, што ваша роля павінна быць яшчэ больш умацавана", - выказаў перакананне Георгій Маргвелашвілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі