Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства

Прэзідэнт 21.04.2017 | 13:21

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для ўсіх Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства. І тут мы павінны выказаць шчырую ўдзячнасць усім рэлігійным канфесіям, прадстаўнікам нацыянальных дыяспар, якія сваёй канструктыўнай, гуманістычнай пазіцыяй кансалідуюць наша грамадства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гістарычна склалася так, што Белая Русь стала гасцінным домам, дзе можна азнаёміцца з культурай і звычаямі многіх народаў: тут дружна жывуць беларусы і рускія, украінцы і палякі, яўрэі і татары, эстонцы і літоўцы, узбекі і казахі, прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцей. "Такая культурная і рэлігійная разнастайнасць не з'яўляецца яблыкам разладу, як у іншых кропках планеты, а служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Гэтага ўдаецца дасягнуць дзякуючы ўзважанай, мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы, і ў гэтым плане нам зайздросцяць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Такое ўнутранае ўладкаванне краіны разам з яе геаграфічным становішчам і асаблівасцямі гістарычнага развіцця вызначае і знешнюю палітыку Беларусі, сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэпазіты на сямейны капітал Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2017 год складае 1,7 працэнта гадавых. Выкарыстаць грошы можна толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў, за выключэннем трат на медыцынскія паслугі.