Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2017, 12:35

Беларусь зацікаўлена пры садзейнічанні Кубы развіваць адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна

19 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена пры садзейнічанні Кубы развіваць адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Кубы Херарда Суарэсам Альварэсам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы вас прасіць, каб Куба, як яна нас падтрымлівае, так і падтрымлівала б у плане ўстанаўлення больш цесных адносін з дружалюбнымі вам і, зразумела, нам краінамі Карыбскага басейна і Лацінскай Амерыкі. Нам вельмі хацелася б мець з імі добрыя адносіны. Вядома, заснаваныя на гандлёва-эканамічных пытаннях. Думаю, нам ёсць што прапанаваць гэтым краінам. Гэтак жа, як мы гэта зрабілі ў адносінах да дружалюбнай нам Кубы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў абмеркаваць і тэматыку ўзаемадзеяння з Венесуэлай. "Можа, вы больш дакладна валодаеце сітуацыяй у Венесуэле, дружалюбнай нам краіне, і скажаце некалькі слоў пра яе. Я буду вам вельмі ўдзячны", - сказаў ён.

"З вельмі вялікім шкадаваннем даводзіцца канстатаваць факт завяршэння вашай дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Я заўсёды паслам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адносін Беларусі з краінамі, якія яны прадстаўляюць, кажу, што вы не пашкадуеце і ў будучым аб тым, што частка вашага жыцця засталася ў Беларусі. Вы спазналі, адчулі нашу краіну, - адзначыў беларускі лідар. - Вы для нас чалавек не чужы. Мы традыцыйна з савецкіх часоў з найвялікшай павагай ставімся да кубінскага народа і дзяржавы. Так будзе і ў далейшым. Вы нямала ўклалі сваіх сіл, каб развіваліся гэтыя адносіны і мацнеў іх фундамент".

У сваю чаргу кубінскі пасол падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за паслядоўную дружалюбную пазіцыю адносна Кубы. "За тую шчырую дружбу, якую вы заўсёды дэманстравалі ў адносінах да Фідэля Кастры, а таксама Рауля Кастры", - сказаў ён. Херарда Суарэс Альварэс падкрэсліў, што і кубінскія лідары заўсёды мелі пачуццё глыбокай дружбы да Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа.

"Мы ніколі не забудзем тыя шчырыя словы спачування, якія былі накіраваны ў сувязі са смерцю Фідэля Кастры, і той факт, што вамі быў накіраваны спецпасланнік для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у Гаване", - сказаў дыпламат.

Закранаючы двухбаковыя адносіны, пасол адзначыў, што афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі на Кубу, які адбыўся ў 2012 годзе, надаў ім значны імпульс і дынаміку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі