Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 кастрычніка 2016, 09:01

Беларусь і Туркменістан змогуць прымножыць дасягнуты ўзровень стратэгічнага партнёрства - Лукашэнка

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 25-годдзем незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За мінулую чвэрць стагоддзя Туркменістан дабіўся значных вынікаў у эканамічным развіцці і ўмацаванні дабрабыту сваіх грамадзян. Мір і згода ў грамадстве, адказны знешнепалітычны курс забяспечваюць высокі міжнародны аўтарытэт краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе гэтыя гады беларуска-туркменскія адносіны выбудоўваліся на аснове дружбы, узаемнай павагі і раўнапраўнага дыялогу.

"Дасягнуты ўзровень стратэгічнага партнёрства - наш агульны здабытак. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам яго захаваць і прымножыць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі