Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2016, 12:02

Беларусь і Пакістан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах

5 кастрычніка, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Адпаведныя мемарандумы, пагадненні і пратаколы падпісаны пасля завяршэння перагавораў у Ісламабадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб уступленні ў сілу дагавора паміж Беларуссю і Пакістанам аб дружбе і супрацоўніцтве. Дакумент замацоўвае завяршэнне адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур. Аналагічныя пратаколы падпісаны і адносна дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

У сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Беларусі і Агенцтвам па развіцці гандлю Пакістана. Гэты дакумент стварае механізм абмену гандлёвай і эканамічнай інфармацыяй з мэтай развіцця двухбаковага гандлю.

Удакладняюцца ўмовы прымянення рэжыму прадухілення двайнога падаткаабкладання. На гэта накіраваны пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у адпаведную канвенцыю паміж урадамі дзвюх краін ад 23 ліпеня 2004 года.

Нарматыўна-прававая база міжведамаснага супрацоўніцтва папоўнілася мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Нацбанкам Беларусі і Дзяржаўным банкам Пакістана.

На развіццё навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння накіравана палажэнне аб стварэнні пакістана-беларускага цэнтра навукі і тэхналогій.

У сферы гуманітарнага супрацоўніцтва заключаны шэраг пагадненняў. У іх ліку пагадненне паміж урадамі аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, мемарандум аб намерах супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам федэральнай адукацыі і прафесійнага навучання Пакістана, пагадненні аб супрацоўніцтве БДТУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры з універсітэтам Каід-і-Азам.

Падпісаны таксама пагадненні аб супрацоўніцтве БДТУ з Нацыянальным універсітэтам сучасных моў і з Нацыянальным універсітэтам навукі і тэхналогій. Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БНТУ і Лахорскім універсітэтам інжынірынгу і тэхналогій.

Заключана пагадненне паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і Нацыянальным універсітэтам сучасных моў аб стварэнні цэнтраў/кафедраў беларускай мовы і мовы урду.

У сферы транспарту падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Пакістана аб паветраных зносінах, якое стварае нарматыўную базу для рэгулявання двухбаковых паветраных зносін.

На палях афіцыйнага візіту таксама адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы паштовай дзейнасці.-0-

Беларусь і Пакістан вывучаюць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў у харчовай сферы
На сустрэчы было адзначана, што ў Беларусі чакаюць з візітам міністра нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана і дэлегацыю дзелавых колаў.

Шарыф падзякаваў Лукашэнку за асабісты ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і ПакістанамШарыф падзякаваў Лукашэнку за асабісты ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і Пакістанам
"Я ўдзячны вам за асабісты ўклад у інтэнсіўнае развіццё нашага двухбаковага супрацоўніцтва. Абмен візітамі на вышэйшым узроўні прывёў да росту супрацоўніцтва і вывеў яго на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Пакістан мае намер развіваць дружалюбныя адносіны з Беларуссю на прынцыпах узаемнага даверу - ЛукашэнкаПакістан мае намер развіваць дружалюбныя адносіны з Беларуссю на прынцыпах узаемнага даверу - Лукашэнка
"Нашы падыходы да развіцця двухбаковых адносін не змяніліся з часу папярэдніх сустрэч. У мяне толькі ўмацавалася ўпэўненасць у шчырасці намераў пакістанскіх партнёраў развіваць дружалюбныя адносіны з Мінскам на прынцыпах узаемнага даверу і супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Пакістан будуць больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва
У дакуменце таксама адзначаецца, што бакі падтрымліваюць развіццё міжрэгіянальных сувязей як важнага складніка двухбаковых адносін, адзначаюць неабходнасць актывізацыі ўзаемных візітаў дэлегацый, рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў, удзелу ў рэгіянальных выставачна-кірмашовых і культурных мерапрыемствах.

Беларусь і Пакістан дамовіліся прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне
Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў і кандыдатур дзвюх дзяржаў у ААН і іншых міжнародных арганізацыях.

Лукашэнка і Шарыф пацвердзілі імкненне краін паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферахЛукашэнка і Шарыф пацвердзілі імкненне краін паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферах
У заяве адзначаецца, што сустрэча прайшла ў атмасферы высокага даверу і ўзаемаразумення.

Беларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту $1 млрд за чатыры гадыБеларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту млрд за чатыры гады
"Мы дамовіліся з прэм'ер-міністрам на працягу чатырох гадоў вывесці наш тавараабарот на ўзровень млрд. Як хочаце дамаўляйцеся паміж сабой, але праз чатыры гады млрд, не менш (больш можна), павінен быць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі