Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2023, 13:20

Сянько: дэлегацыі Беларусі і Кітая засталіся вельмі задаволены вынікамі перагавораў у Пекіне

3 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыі Беларусі і Кітая засталіся вельмі задаволены вынікамі перагавораў у Пекіне. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько, каменціруючы вынікі праведзенага дзяржаўнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.

Адбыліся як перагаворы на вышэйшым узроўні, так і мноства кантактаў з удзелам кіраўнікоў урада, міністэрстваў і ведамстваў. "Усе сустрэчы прайшлі ў вельмі канструктыўным фармаце. Узнімалася нават больш пытанняў, чым у прынцыпе рыхтавалася парадкам дня. Усе члены дэлегацый як з беларускага, так і з кітайскага боку засталіся вельмі задаволены вынікамі гэтых перагавораў. З'явілася шмат новых задач, якія мы павінны вырашаць на аснове тых пагадненняў, якія падпісаны ў рамках візіту", - расказаў пасол.

У час сустрэчы 1 сакавіка ў Пекіне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў рамках дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў Кітай

Усяго ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў і на палях візіту падпісана амаль 40 розных дамоўленасцей. Іх сукупны эканамічны эфект ацэньваецца ў памеры $3,5 млрд. "У развіццё пагадненняў будуць адпрацаваны і напоўнены зместам дарожныя карты. Рэгулятары працуюць над дэталёвай прапіскай усіх задач у гэтых дарожных картах. Эфект будзе з часам карэкціравацца ў бок павелічэння паказчыкаў", - заявіў Юрый Сянько.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць праведзеных сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі буйнога бізнесу Кітая. "Абсалютна канструктыўная дзелавая размова, нармальнае жаданне працаваць з нашай краінай", - сказаў пасол. Размова ідзе аб інвестыцыях, кааперацыі, стварэнні буйных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін

"Кіраўніком дзяржавы дадзены даручэнні ўжо ў развіццё дамоўленасцей. У бліжэйшы час у Кітай будуць прыбываць прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія накіруюць свае намаганні на дэталёвую прапрацоўку дасягнутых дамоўленасцей. І гэта яшчэ будзе адпаведны эфект, які пойдзе ў скарбонку дзяржаўнага візіту Прэзідэнта", - адзначыў Юрый Сянько.

Важно, што ў ходзе перагавораў з вуснаў Старшыні КНР Сі Цзіньпіна прагучалі выразныя сігналы і ўстаноўкі на поўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю, каб напоўніць зместам новы ўзровень двухбаковых адносін - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Сферы ўзаемнага інтарэсу і перспектывы супрацоўніцтва ў новую эпоху падрабязна вызначаны ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў. "Нашы краіны бачаць адна ў адной тых партнёраў, з якімі можна сур'ёзна і надоўга арганізоўваць супрацоўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік пасольства.

На перагаворах у Пекіне закраналася і міжнародная праблематыка. "І Кітай, і Беларусь сёння вельмі непакоіць сітуацыя, што адбываецца ва Украіне, гэты канфлікт. Мы ведаем, колькі сіл прыклаў Прэзідэнт нашай краіны, уносілася вельмі шмат прапаноў па стабілізацыі сітуацыі ў нашых суседзяў. Тое ж робіць і КНР. Тут нашы краіны паказалі поўнае падабенства ў пазіцыях. Мы спадзяёмся, што да гэтых сумесных намаганняў прыслухаецца сусветная супольнасць з мэтай канцэнтравання намаганняў на мірных ініцыятывах, на жаданні прапанаваць той варыянт захавання стабільнасці, які сёння зыходзіць ад Беларусі і ад Кітая. Спадзяёмся, што голас нашых краін будзе пачуты і ў бліжэйшы час сусветная супольнасць усё ж такі пойдзе ў бок мірнага ходу", - сказаў Юрый Сянько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі