Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.
Што спатрэбіцца дзіцяці ў аздараўленчым лагеры.
Медыцынская даведка аб стане здароўя.*
Адзенне і абутак:
спартыўны касцюм і спартыўны абутак,
адзенне для паўсядзённага нашэння - 2 камплекты,
сонцаахоўны галаўны ўбор,
прыгожае адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк,
3-4 кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі,
5-6 пар шкарпэтак,
3-5 змен ніжняй бялізны,
цёплы світар або кофта,
вятроўка,
абутак для нашэння ў час дажджу, сырога і халоднага надвор'я,
сланцы, тапачкі.
Прадметы асабістай гігіены:
зубная шчотка і паста,
туалетнае мыла ў мыльніцы,
шампунь,
мачалка,
туалетная папера,
расчоска,
насавыя хустачкі,
гігіенічныя прылады для дзяўчынак.
Не рэкамендуецца браць з сабой:
мабільны тэлефон,
ювелірныя ўпрыгажэнні,
дарагое адзенне,
скорапсавальныя прадукты харчавання.
*Неабходна ўзяць за 3 дні да ад'езду ў лагер у паліклініцы па месцы жыхарства.
Крыніца: Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.