Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 кастрычніка 2018, 15:02

Вакцынацыя супраць грыпу

У 2018 годзе плануецца прышчапіць каля 40% насельніцтва (75% сярод груп рызыкі), у тым ліку за кошт мясцовых бюджэтаў і асабістых сродкаў грамадзян - 19%, уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый - 8%, рэспубліканскага бюджэту - 13%.

У бягучым сезоне чакаецца сярэдні ўзровень актыўнасці вірусаў грыпу. Ва ўзроставай структуры захваральнасці будуць пераважаць дзеці да 14 гадоў.

Каму паказана прышчэпка:

дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў;

дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі;

асобы з імунасупрэсіяй;

людзі старэйшыя за 65 гадоў;

цяжарныя;

медыцынскія работнікі;

дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;

работнікі абслугоўвання, устаноў адукацыі, гандлю і транспартных арганізацый.

Эфект ад вакцынацыі: у перыяд з лістапада 2017 года па сакавік 2018-га папярэджана больш як 135 тыс. выпадкаў грыпу (у тым ліку больш за 16 тыс. выпадкаў ускладненых форм); прадухілены эканамічны ўрон - $77 млн у эквіваленце, на кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар быў атрыманы эфект у памеры $15,8 у эквіваленце.

Захваральнасць прышчэпленых асоб была ў 10,2 раза ніжэйшая, чым захваральнасць непрышчэпленых.

Масавая вакцынацыя прадоўжыцца да 1 снежня.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі