Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 сакавіка 2017, 16:05

"Тыдзень лесу - 2017"

Лес у Беларусі займае амаль 40% тэрыторыі - 9,5 млн га.

Прыродная структура лясоў Беларусі:

сасна - 50,3%,

елка - 9,2%,

дуб - 3,4%,

бяроза - 23,2%,

вольха - 8,5%,

асіна - 2,1%,

іншыя - 3,3%.

Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2017 годзе яна прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі.

Месца правядзення акцыі - больш за 900 аб'ектаў* ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Дабравольцы могуць:

пасадзіць дрэва,

закласці памятную алею, сквер,

прывесці ў парадак месцы адпачынку ў лесе.

Аб сваім удзеле ў акцыі ўжо заявілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, прадстаўнікі міністэрстваў энергетыкі, надзвычайных сітуацый, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і турызму, пагранічнага і следчага камітэтаў, Нацбанка і многія іншыя.

Усяго гэтай вясной плануецца стварыць новыя лясы на плошчы 25,5 тыс. га. У тым ліку на тэрыторыях, пашкоджаных ураганам у ліпені 2016 года, будзе пасаджана 5 тыс. га лесу.

* Кантактныя тэлефоны і спісы аб'ектаў размешчаны на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі па адрасе https://www.mlh.by/.

Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі