Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 жніўня 2016, 14:25

Тэрміны збору брусніц і журавін

Аблвыканкамы зацвердзілі тэрміны нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін. Збіраць брусніцы дазволена ўжо з бягучага тыдня па ўсёй краіне. Жадаючым накіравацца па журавіны засталося пачакаць лічаныя дні.

У Брэсцкай вобласці дазволена збіраць журавіны з 3 верасня,

Віцебскай - з 6 верасня,

Гомельскай - з 28 жніўня,

Гродзенскай - з 5 верасня,

Мінскай - з 10 верасня,

Магілёўскай - з 3 верасня.

Правілы збору:

нарыхтоўка дзікарослых ягад дазволена на любых участках ляснога фонду, за выключэннем тых, дзе такі від лесакарыстання забаронены або абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі;

забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (шуфлікі, грабяні і да таго падобнае), якія наносяць пашкоджанні зараснікам ягадніку і зніжаюць ураджай ягад у наступныя гады.

За парушэнне тэрмінаў або правіл збору дзікарослых ягад прадугледжаны санкцыі:

для фізічных асоб - папярэджанне або штраф - да 20 БВ*,

індывідуальных прадпрымальнікаў - штраф да 100 БВ,

юрыдычных асоб - да 500 БВ.

* БВ - базавая велічыня, цяпер складае Br21.

Крыніца: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі