Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 кастрычніка 2018, 12:11

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі

Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек*.

Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.

Агульная колькасць ВНУ Беларусі - 51, з іх 9 прыватнай формы ўласнасці, 42 дзяржаўнай формы ўласнасці.

Перспектыўныя распрацоўкі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў:

- студэнцкі адукацыйны нанаспадарожнік фармату CubeSat 2U (БДУ);

- высокатэмпературны аптычны тэрмограф ІТ-3СМ (БДУ);

- серыя робатаў рознага прызначэння (БНТУ);

- выконваючы орган ачышчальнага камбайна (БНТУ)**;

- камера і рэжымы інфрачырвонай сушкі водна-дысперсійных лакафарбавых пакрыццяў сталярна-будаўнічых вырабаў з драўніны (БДТУ);

- шматслойныя порыстыя пранікальныя керамічныя матэрыялы для мікрафільтрацыі дысперсных сістэм (БДТУ);

- порыстыя керамічныя імпланты з біяактыўным пакрыццём (БДТУ);

- нафтавыя сарбенты з адходаў аграпрамысловага комплексу (ПДУ);

- лічбавыя сістэмы кантролю стану пенаполіўрэтанавай ізаляцыі трубаправодаў цеплавых сетак (БРУ);

- састаў для забеспячэння бездэфектнай паверхні жалезабетонных вырабаў (ГрДу імя Я.Купалы).

* Тут і далей - даныя на 2017/2018 навучальны год.

** Распрацоўка адносіцца да горна-шахтавага абсталявання.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі