З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.
У якасці рэгістратараў прыцягнуты 1001 чалавек:
Гомельская вобласць - 187,
Мінская вобласць - 181,
Брэсцкая вобласць - 164,
Віцебская вобласць - 158,
Магілёўская вобласць - 151,
Гродзенская вобласць -116,
Мінск - 44.
Задача рэгістратараў - удакладніць пералік і характарыстыкі ўсіх будынкаў, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі.
Рэгістратары аснашчаны планшэтнымі камп'ютарамі з устаноўленым на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу ажыццяўляць работу з картаграфічным матэрыялам (картай рэгістратарскага ўчастка).
На раніцу 13 лістапада ў рэспубліцы праверана 245,8 тыс. будынкаў*, або 45,1% ад агульнай колькасці:
Брэсцкая вобласць - 43,8 тыс. (43,6%);
Віцебская вобласць - 37,2 тыс. (47,5%);
Гомельская вобласць - 44,9 тыс. (45%);
Гродзенская вобласць - 28,6 тыс. (45,5%);
Мінская вобласць - 45,2 тыс. (46,2%);
Магілёўская вобласць - 37,3 тыс. (45,1%);
Мінск - 8,8 тыс. (38,5%).
*Колькасць абследаваных будынкаў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і вялікіх сельскіх населеных пунктах з колькасцю 3 тыс. і больш чалавек.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.