Мерапрыемствы, прысвечаныя 950-годдзю Мінска, пройдуць з 7 па 10 верасня. Галоўны святочны дзень - 9 верасня.
Праграма асноўных мерапрыемстваў:
9 верасня
Пляцоўка каля Палаца спорту
11.30 - канцэртная праграма, святочны гандаль і выстаўка-кірмаш майстроў мастацтваў, турнір па сілавым экстрыме;
20.00 - канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі;
23.00 - феерверк-шоу.
Скрыжаванне пр. Пераможцаў і пр. Машэрава (зялёная зона)
11.30 - фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мiнск старажытны".
Верхні горад
12.00 - фестываль мастацтваў беларусаў свету;
12.30 - ратуша: гашэнне поштовага блока "950 год з часу першага пісьмовага згадвання Мінска";
14.00-23.00 - святочная канцэртная праграма.
Вуліца Сталетава, 1а
12.00 - маладзёжны фестываль вулічнай культуры;
13.00 - марафон на ролікавых каньках.
Вялікі тэатр оперы і балета
18.00 - уручэнне ўзнагарод "Мінчанін года".
10 верасня
Музейна-паркавы комплекс "Перамога"
14.00 - "Дзень танкіста".
Праспект Пераможцаў каля Палаца спорту
10.00 - старт Мінскага паўмарафону на 5,5 км і 10 км.
Крыніца: Мінгарвыканкам.