Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 жніўня 2017, 15:12

Кошт арэнды жылля для студэнтаў

Студгарадок БДУ можа засяліць амаль 8 тыс. студэнтаў і каля 400 супрацоўнікаў ВНУ. На сённяшні момант БДУ мае 9 студэнцкіх і адзін інтэрнат для супрацоўнікаў трох катэгорый. Для першакурснікаў зарэзервавана чвэрць ад агульнай колькасці месц.

1-я катэгорыя: жыллё кватэрнага тыпу, кошт - 1,2 базавай велічыні (Br27,6).*

2-я катэгорыя: жыллё блокавага тыпу, кошт - 0,8 БВ (Br18,4).

3-я катэгорыя: жыллё калідорнага тыпу, кошт - 0,4 БВ (Br9,2) за пакой.

Студгарадок БДТУ мае пяць інтэрнатаў. Памер платы за пражыванне ад Br9 да Br18. Забяспечанасць месцамі складае 73,4% ад агульнай колькасці іншагародніх.

Пры МДЛУ функцыянуюць чатыры інтэрнаты трох катэгорый. Кошт пражывання: Br27,6 (1-я катэгорыя), Br18 (2-я) і Br9,2 (3-я). У інтэрната МДЛУ будзе заселена каля 70% іншагародніх першакурснікаў.

Цяпер кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў Мінску складае ад $150 у месяц, двухпакаёвай - ад $200, трохпакаёвай - ад $250. Цэны на арэнду пакоя прапануюцца ў дыяпазоне $50-$100.**

*Кошт пражывання штомесячны і залежыць ад базавай велічыні (адна БВ цяпер складае Br23) .

** Камунальныя плацяжы, як правіла, не ўваходзяць у кошт арэнды жылля.

Крыніца: даныя ВНУ, АН "Твая сталіца".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі