Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 красавіка 2018, 14:14

Даходы насельніцтва

За апошнія сем гадоў рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі павялічыліся амаль на трэць, у параўнанні з 2005 годам - у 2,2 раза.

Што можна было купіць на сярэднедушавыя наяўныя грашовыя даходы ў 2005, 2010, 2017* гадах адпаведна (кг у месяц):

мяса птушкі - 58, 101, 114;

свініна - 46, 81, 86;

тварог - 80, 91, 99;

цукар - 211, 324, 301;

бульба - 625, 654, 825;

яйка (тыс. шт.) - 1,5, 2,7, 2,4,

алей (л) - 89, 177, 175.

Колькасць нехарчовых тавараў, якую можна набыць на велічыню сярэднедушавога наяўнага грашовага даходу (штук, пар у месяц) у 2006, 2011, 2016 гадах адпаведна:

мужчынскі касцюм - 3,8, 6, 3,2;

джэмпер для дарослых - 13,4, 17,7, 12,7;

жаночая блузка - 8,4, 13,6, 11,1;

мужчынскія скураныя туфлі - 5,6, 8,6, 7,8;

жаночыя скураныя зімовыя боты - 3,4, 2,9, 3,6;

халадзільнік - 0,5, 0,7, 0,9;

электрапыласос - 2,1, 2,9, 2,9.

*Папярэднія даныя.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі