Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 студзеня 2018, 09:26

Чаму загараюцца смартфоны

Самазагаранне можа адбыцца з любым мабільным тэлефонам, незалежна ад вытворцы і мадэлі. Часцей за ўсё прычынай з'яўляецца кароткае замыканне ўнутры акумулятара.

Як зроблены звычайны літый-іонны акумулятар:

электроды - анод на меднай фользе і катод на алюмініевай фользе;

раздзяляльнік, прамочаны электралітам;

герметычны корпус.

Як адбываецца самазагаранне тэлефона:

1. У выніку пашкоджання раздзяляльніка катод судакранаецца з анодам, і адбываецца кароткае замыканне.

2. Акумулятар награваецца да 70-90 градусаў. Літый уступае ў рэакцыю з электралітам, выдзяляючы этан, метан, этылен.

3. Калі тэмпература дасягае 180-200 градусаў, матэрыял катода выдзялят кісларод. Адбываецца самазагаранне і рэзкі скачок тэмпературы, разбураецца абалонка самога акумулятара.

Меры засцярогі:

выкарыстоўваць толькі арыгінальныя батарэі і зарадныя ўстройствы;

берагчы смартфон ад моцных удараў;

пазбягаць трапляння вады пад корпус;

не дапускаць працяглага ўздзеяння высокіх тэмператур*.

* Нармальныя ўмовы работы акумулятара - да 50-60 градусаў вышэй за нуль.

Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі