Асноўная колькасць ЧП з бытавымі катламі прыпадае на пачатак ацяпляльнага сезона.
Пры распальванні катла пераканайцеся, што:
цыркуляцыя цепланосбіта забяспечана;
ціск па манометры, устаноўленым на катле, адпавядае норме;
каналы дымаходаў свабодныя.
Забараняецца:
выкарыстоўваць самаробныя катлы, не абсталяваныя аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі;
эксплуатаваць катлы з няспраўнымі манометрамі і засцерагальнымі ўстройствамі;
праводзіць распальванне катла пры адсутнасці цыркуляцыі вады ў ацяпляльнай сістэме;
захоўваць побач з катлом гаручыя матэрыялы.
Крыніца: МНС Беларусі.