Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 кастрычніка 2016, 12:06

Беларусь у сусветным рэйтынгу Doing Business

Беларусь у рэйтынгу Doing Business 2017 ("Вядзенне бізнесу - 2017") заняла 37-е месца сярод 190 краін і палепшыла становішча ў параўнанні з мінулым годам адразу на 13 пазіцый. Такія даныя прыводзяцца ў чарговым даследаванні Групы Сусветнага банка (World Bank Group).

Становішча Беларусі па дзесяці ключавых індыкатарах рэйтынгу*:

рэгістрацыя ўласнасці - 5-е месца (у справаздачы Doing Business 2016 - 7-е);

падключэнне да сістэмы электразабеспячэння - 24-е месца (74-е);

забеспячэнне выканання кантрактаў - 27-е месца (28-е);

атрыманне дазволаў на будаўніцтва - 28-е месца (25-е);

міжнародны гандаль - 30-е месца (30-е);

рэгістрацыя прадпрыемстваў - 31-е месца (30-е);

абарона інвестараў - 42-е месца (62-е);

вырашэнне неплацежаздольнасці - 69-е месца (95-е);

падаткаабкладанне - 99-е месца (95-е);

атрыманне крэдытаў - 101-е месца (109-е).

Як падкрэслілі ў Сусветным банку, паводле даных апошняга даклада, Беларусь увайшла ў дзясятку вядучых краін свету па правядзенні рэформ, спрыяльных для бізнесу.

Лідарам у глабальным рэйтынгу стала Новая Зеландыя, перамясціўшы на другое месца Сінгапур. Трэцяе месца захавала Данія. Далей ідуць Ганконг (Кітай), Рэспубліка Карэя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Швецыя і Македонія.

Сярод краін постсавецкай прасторы самае высокае месца займае Эстонія - 12-е, Латвія - 14-е, Грузія - 16-е, Літва - 21-е, Казахстан - 35-е, Арменія - 38-е, Расія - 40-е, Малдова - 44-е, Азербайджан - 65-е, Кыргызстан - 75-е, Украіна - 80-е, Узбекістан - 87-е, Таджыкістан - 128-е.

* Цяперашняе даследаванне праводзілася з чэрвеня 2015 года па чэрвень 2016-га.

Крыніца: The World Bank Group.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі