Беларусь захавала 32-е месца ў сусветным рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі Measuring Information Society Report, які дае ацэнку развіцця ІКТ у дзяржавах - членах саюза.
Эстонія - 17-е месца (на 3 пазіцыі ніжэй у параўнанні з 2016 годам);
Беларусь - 32-е месца (без змяненняў):
субіндэкс доступу да ІКТ - 34-е месца,
субіндэкс выкарыстання ІКТ - 40-е месца,
субіндэкс развіцця чалавечага патэнцыялу - 5-е месца;
Латвія - 35-е месца (на 5 пазіцый вышэй);
Літва - 41-е месца (без змяненняў);
Расія - 45-е месца (на 5 пазіцый ніжэй);
Польшча - 49-е месца (на 1 пазіцыю вышэй);
Казахстан - 52-е месца (на 1 пазіцыю ніжэй);
Грузія - 74-е месца (на 1 пазіцыю ніжэй);
Украіна - 79-е месца (на 1 пазіцыю ніжэй).
У пяцёрку лідараў па развіцці ІКТ увайшлі Ісландыя, Рэспубліка Карэя, Швейцарыя, Данія і Вялікабрытанія.
Крыніца: Міжнародны саюз электрасувязі.