Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 чэрвеня 2017, 12:29

Антытытунёвы дэкрэт

13 чэрвеня скончыўся прыём прапаноў па дапрацоўцы праекта дэкрэта "Аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння".

Асноўныя новаўвядзенні праекта дэкрэта

забарона курэння:

у грамхарчы,

на балконах і ў лоджыях,

на прыпынках і пасажырскіх платформах,

у аўтамабілях і памяшканнях, калі ў іх прысутнічаюць дзеці да 14 гадоў,

на дзіцячых пляцоўках,

на рабочых месцах,

на тэрыторыі дзіцячых лагераў,

на гандлёвых аб'ектах;

забарона рэкламы электронных сістэм курэння і штрафы за выкарыстанне парагенератараў у непрызначаным месцы;

выключнае права дзяржавы на імпарт вадкасцей для курэння з 2019 года.

Пры абмеркаванні паступіла больш за 190 прапаноў.

Насельніцтва Беларусі, якое курыць, складае 29,6%, у тым ліку 45,8% мужчын і 15,8% жанчын.

Чвэрць насельніцтва падтрымлівае існуючыя абмежаванні тытунекурэння. Яшчэ трэць упэўнена, што існуючых абмежаванняў недастаткова*.

* Па выніках маніторынгу Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі ў красавіку-маі 2017 года.

Крыніца: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, НАН Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі