Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2018, 12:07

"Белкамунмаш" вывучае магчымасць вытворчасці электробусаў у Егіпце

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці пастаўкі і сумеснай вытворчасці электробусаў ААТ "Белкамунмаш" абмеркаваны ў час візіту дэлегацыі прадпрыемства пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Уладзіміра Караля ў Егіпет. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце.

Прадстаўнікі "Белкамунмаша" сустрэліся з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю і прамысловасці, Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці Егіпта, Александрыйскага агенцтва грамадскага транспарту, Каірскага транспартнага агенцтва.

У час перагавораў была прэзентавана беларуская пасажырская тэхніка, абмеркаваны магчымасці пастаўкі і сумеснай вытворчасці электробусаў і трамваяў у Егіпет для мадэрнізацыі сістэм грамадскага транспарту. Дасягнуты дамоўленасці аб накіраванні беларускім прадпрыемствам канкрэтных тэхнічных і камерцыйных прапаноў арганізацыям з улікам патрэбнасцей егіпецкага боку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі