Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 снежня 2022, 10:41

Выставу 14 сучаcных мастакоў да навагодніх свят прадставілі ў НББ

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу "Зімовая панарама" 14 сучасных мастакоў да навагодніх свят прадставілі ў галерэі агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі, паведамілі БЕЛТА ў НББ.

"Прадстаўлена зіма на любы густ: класічны пейзаж, авангардная палітра, марозныя казачныя фантазіі, канцэптуальныя глубокія вобразы. У разнастайных творчых манерах жывапісцы і графікі перадаюць сваё бачанне зімовай пары, казачнай, багатай на надзеі, напоўненай марамі і пажаданнямі. Экспануюцца жывапіс, акварэль, пастэль і графіка 14 сучасных аўтараў, членаў Беларускага саюза мастакоў", - расказалі ў бібліятэцы.

Атрымаць асалоду зімой дапамогуць вобразы, створаныя майстрамі пейзажа Міхаілам Кротам, Наталляй Камінскай, Вячаславам Паўлаўцом. "Казачнымі матывамі насычаны жывапіс Сяргея Пісарэнкі. Упрыгожваюць экспазіцыю вытанчаныя лёдзістыя акварэлі Святланы Ярмак і Наталлі Наўроцкай. Выразнай графічнасцю зімы захапляюць творы Тамары Дзяменцьевай, Веры Каўзановіч і Марыі Дарожка. Святочныя фантазіі, сімвалы Новага года, прадчуванне весялосці і чаканне цудаў увасобілі работы Нікі Віткоўскай", - прадоўжылі арганізатары.

Неардынарнае ўспрыманне пары года, яе інтэрпрэтацыю як фэнтэзійнай прасторы, вільготнага, іскрыстага спалучэння кветак і фактур прадстаўляюць мастакі-жывапісцы Павел Хадаровіч і Андрэй Карпянкоў. "Прыцягвае ўвагу авангардная маляўнічая работа Уладзіміра Акулава "Вячэрні падворак": яна напоўнена сугучным з паўночным ззяннем настроем, яркія, цёплыя, выразныя колеры саграваюць, даюць прастору ўяўленню. Узбагачае экспазіцыю канцэптуальная работа Сяргея Шылы "Сустрэча", выкананая з палатна і дрэва", - адзначылі ў НББ.

"Напярэдадні Новага года і Калядаў выстава зараджае наведвальнікаў добрым настроем, дорыць святочную атмасферу і прадчуванне цудаў. "Зімовая панарама" ззяе разнастайнай палітрай пераднавагодніх вобразаў, падобная на калейдаскоп з пажаданняў, традыцый, успамінаў, адчуванняў і асацыяцый", - дадалі арганізатары.

Выстава будзе працаваць да 24 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі