Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лістапада 2022, 11:10

Творчая дэлегацыя з Узбекістана наведае з кінапрэм'ерамі Магілёў

10 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Творчая дэлегацыя з Узбекістана прадставіць магілёўскаму гледачу дзве кінапрэм'еры. Паказы ўвойдуць у праграму XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", расказалі БЕЛТА ў магілёўскім "Кінавідэапракаце".

Творчая сустрэча адбудзецца 10 лістапада ў 18.00 у кінатэатры "Радзіма". У ёй прымуць удзел дырэктар "Узбекфільма" Бахадыр Адылаў, спецыяліст па міжнародных сувязях Агенцтва кінематаграфіі краіны Саера Худайбердыева, прадстаўнікі тэлеканала "Узбекістан 24", а таксама вядучы спецыяліст аддзела рэкламы і спецмерапрыемстваў "Беларусьфільма" Ала Куркуль.

На мерапрыемстве запланавана дэманстрацыя кінаработ гэтага года - драмы "101 рэйс" рэжысёра-пастаноўшчыка Акрама Шахназарава і мастацкага фільма "Лёс жанчыны" Дзілмурада Масаідава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі