Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2020, 16:57

Улады Кітая дазволілі пачаць клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады КНР далі дазвол на пачатак клінічных выпрабаванняў першай вакцыны ад захворвання, якое выклікана каранавірусам новага тыпу, паведамляе ТАСС.

Клінічныя выпрабаванні будзе праводзіць група даследчыкаў на чале з акадэмікам Чэнь Вэй.

26 студзеня Чэнь Вэй і яе каманда даследчыкаў прыбылі ва Ухань для ўсталявання крыніцы паходжання каранавіруса, даследавання хваробы, выпрацоўкі сродкаў і метадаў лячэння і супрацьдзеяння эпідэміі. Чэнь Вэй кіруе групай даследчыкаў ва ўханьскай лабараторыі з найвышэйшым узроўнем біялагічнай абароны - BSL-4. Гэта адзіная такая ўстанова ў Кітаі, у якой могуць весціся работы з найбольш небяспечнымі бактэрыямі, вірусамі і іншымі мікраарганізмамі.

Раней навуковы супрацоўнік Інстытута даследавання лабараторных жывёл пры Акадэміі медыцынскіх навук КНР Цінь Чуань заявіла аб тым, што Кітай да гэтага часу распрацаваў восем вакцын ад каранавіруса новага тыпу, некаторыя з іх паказалі ўжо сваю эфектыўнасць на жывёлах - трансгенных мышах і макаках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі