Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2021, 17:39

Рэспубліка Карэя плануе адмовіцца ад пластыкавых адходаў да 2050 года

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін заявіў, што колькасць пластыкавых адходаў у краіне будзе скарочана на 60 працэнтаў да 2030 года і на 100 працэнтаў да 2050 года, паведамляе тэлерадыёкампанія KBS World.

"Пластык раскладаецца ў прыродзе амаль 450 гадоў, а мікрапластык уяўляе пагрозу не толькі марскім жыхарам, але і здароўю людзей", - сказаў Мун Чжэ Ін, дадаўшы, што Рэспубліка Карэя будзе прадаўжаць умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва для вырашэння праблемы пластыкавых адходаў, якія забруджваюць акіян.

"Рэспубліка Карэя да 2030 года скароціць на 60 працэнтаў колькасць пластыкавага смецця, якое яна выкідвае, а да 2050 года - на 100 працэнтаў", - заявіў ён.

Таксама Мун Чжэ Ін прадставіў меры ўрада па барацьбе з забруджваннем акіяна, уключаючы ўстаноўку большай колькасці збудаванняў для збору і выдалення адходаў, а таксама пашырэнне распрацоўкі адпаведных тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі