Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2022, 12:46

МЗС Вялікабрытаніі: нам неабходна глабальнае НАТА

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каб вырашаць сусветныя праблемы, Паўночнаатлантычны альянс павінен стаць глабальнай арганізацыяй. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас, паведамляе ТАСС.

Яна адзначыла, што не мае на ўвазе прыняцце ў НАТА краін з іншых рэгіёнаў свету. Хутчэй, размова ідзе пра глабальнае бачанне альянсу і гатоўнасць процістаяць сусветным выклікам. У якасці прыкладу Ліз Трас прывяла Ціхаакіянскі рэгіён, які, паводле яе слоў, трэба абараняць. У прыватнасці, кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі прыгадала кітайскі Тайвань.

Ліз Трас таксама закранула тэму Украіны. Яна адзначыла, што час для асцярожнасці мінуў, і заклікала нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Кіеву. "Цяжкае ўзбраенне, танкі, самалёты - мы павінны лепш пашукаць у сваіх запасах", - сказала міністр.

Акрамя таго, кіраўнік МЗС лічыць абавязкам НАТА гарантаваць "запас трываласці" ў заходніх Балканах, Малдове і Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі