ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2021, 17:48

Еўропе пагражае энергетычны крызіс

Фота ТАСС
Фота ТАСС

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэфіцыт газу пагражае Еўропе ростам цэн і перабоямі з прадуктамі харчавання. Пачалі ўжо расці рахункі за святло і газ, гекаторыя краіны таксама сутыкнуліся з недахопам угнаенняў, паведамляе ВВС.

Паводле даных Action News Now, аптовы кошт прыроднага газу вырас да рэкордных значэнняў у Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі, Германіі і Італіі.

Цэны на газ у Еўропе з пачатку года выраслі больш як у тры разы і, на думку кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера, прадоўжаць біць рэкорды. Вынікам стане "рост незадавальнення сярод і без таго збяднелых у пандэмію выбаршчыкаў. А таксама і пагроза іх далейшага збяднення з-за таго, што растучыя камунальныя расходы стрымліваюць спажыванне - галоўны рухавік еўрапейскай эканомікі", - паведамляе ВВС.

Паводле даных нямецкага выдання Bild, жыхары Германіі, якія ацяпляюць жыллё газам, павінны быць гатовы да рэзкага росту цэн на энерганосьбіты. Эксперт Commerzbank па сыравіне Карстэн Фрыч папярэджвае, што самая дарагая зіма ўсіх часоў у Германіі непазбежна. Прычынай з'яўляюцца рэкордныя цэны на газ і электраэнергію, а таксама рэзка ўзросшыя цэны на мазут. Дзясяткі камунальных прадпрыемстваў павысілі ўжо цэны, аргументуючы гэту меру павышэннем закупачных цэн на прыродны газ з-за рэзка ўзросшага попыту пасля таго, як эканоміка выйшла з пандэміі, а таксама адносна апусцелымі сховішчамі. У актуальны перыяд часу рыначная цана на газ знаходзіцца на рэкордна высокім узроўні.

Як паведамляе ВВС, вельмі нявыгадная сітуацыя складваецца ў Вялікабрытаніі, якая выйшла з ЕС. Цэны там растуць хутчэй, а эканоміка аднаўляецца павольней, чым у еўрапейскіх суседзяў, паколькі акрамя каранавіруса, праяўляюцца наступствы брэксіту, а цяпер яшчэ і дарагога газу.

"Брытанскі вопыт дэманструе, як дэфіцыт газу можа абярнуцца харчовым крызісам", - піша ВВС і адзначае, што мясцовыя фермеры і супермаркеты папярэдзілі ўжо аб вялікай верагоднасці павышэння цэн на прадукты харчавання.

Пачалося ўсё з таго, што амерыканскія ўладальнікі прыпынілі работу двух сваіх брытанскіх заводаў па вытворчасці мінеральных угнаенняў. Дарагі газ зрабіў іх выпуск нерэнтабельным. Раней Bloomberg адзначаў, што закрыццё заводаў з'яўляецца першай прыкметай таго, што рэкорднае павышэнне цэн на газ і электраэнергію пагражае запаволіць аднаўленне эканомікі рэгіёна.

Спыненне камбінатаў пазбавіла Брытанію 60 працэнтаў вуглекіслаты, якая адыгрывае ролю кансерванту пры ўпакоўцы прадуктаў, выкарыстоўваецца пры вытворчасці газіраваных напіткаў, аглушвае жывёлу пры забоі і выкарыстоўваецца для ахалоджвання на многіх вытворчасцях розных сфер дзейнасці - ад перавозак да медыцыны і атамных станцый. Дэфіцыт вуглекіслаты стаў сур'ёзнай праблемай для харчовай прамысловасці і фермераў. Брытанскія ўлады былі вымушаны прадаставіць фінансавую дапамогу кампаніі, каб яна магла аднавіць работу.

Раней еўракамісар Кадры Сімпсан паабяцала, што Еўракамісія ў бліжэйшыя тыдні вызначыць пералік мер, якія краіны - члены ЕС змогуць прымяняць для вырашэння праблемы высокіх цэн на энерганосьбіты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі