У Беларусі завяршылі распрацоўку і выраб мабільнай сістэмы абароны аб'ектаў ад беспілотных лятальных апаратаў "Граза-Z1". Сістэма аўтаматычна кантралюе частоты, на якіх працуюць найбольш распаўсюджаныя БПЛА. Далёкасць выяўлення дронаў - да 2 км, далёкасць падаўлення каналаў кіравання і перадачы даных - не меншая за 500 м, далёкасць падаўлення навігацыі - не меншая за 2 км, далёкасць пастаноўкі дэзынфармуючых перашкод навігацыі - да 10 км.