XXVI Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Калядная ёлка - нашы дзеці" адбылася ў Мінску. Мерапрыемства пачалося ў Мінскім Святадухаўскім кафедральным саборы.
Праект аб'яўднаў больш за 1,5 тыс. дзяцей і падлеткаў, якія жывуць у пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах Беларусі і Расіі, а таксама праходзяць аздараўленне ў рэспубліканскіх дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах. У прыватнасці, на мерапрыемства прыехалі дэлегацыі з 25 раёнаў краіны і 2 раёнаў Бранскай вобласці Расіі,а таксама творчыя калектывы і фіналісты XXXII Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы "У будучыню - з надзеяй!".