Цікавасць да паслуг беларускіх здраўніц пачынае аднаўляцца. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. Рэспубліканскі цэнтр разлічвае, што беларускія здраўніцы выйдуць у бягучым годзе на аб'ёмы аказання паслуг і попыт, супастаўныя з папярэднімі перыядамі работы.